У другім матчы асноўнага раўнда міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў мінская "Сталіца" абыграла "Тулон" з лікам 3:1. Такім чынам беларусы за тур да канца спаборніцтваў забяспечылі сабе месца ў элітнай стадыі турніру.
Ігрок мінскай каманды Алег Гарбенка вызначыўся ўжо на 9-й хвіліне сустрэчы. Праўда, праз дзве хвіліны Махамед Жуад выраўнаваў лік. Да канца першай палавіны сустрэчы абедзве дружыны атакавалі, але лік не змяніўся.
Пасля перапынку Ціяга Да Кошта і Махамед Жуад мелі некалькі добрых шанцаў для ўзяцця варот. На вышыні быў варатар мінчан Дзмітрый Палякоў. "Сталіца" адказала на 31-й хвіліне. Мікалай Грыцына забіў мяч, які ў выніку стаў пераможным. "Тулон" не здаваўся, нагнятаючы сітуацыю каля варот беларускай каманды.
Аднак, як гэта часта бывае, замест таго, каб зраўнаваць лік, французы прапусцілі трэці мяч. Зноў вызначыўся Алег Гарбенка. У час, які застаўся да фінальнага свістка, мінчане тэхнічна захоўвалі атрыманую перавагу.
У яшчэ ў адным матчы дня нідэрландскі "Хавакуба" і косаўскі "Лібурн" разышліся ўнічыю - 3:3.
Пасля другога гульнявога дня турнірная табліца Групы 7 міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў мае наступны выгляд: "Сталіца" - 6 балаў (2 гульні), "Лібурн" - 2 (2), "Тулон" - 1 (2), "Хавакуба" - 1 (2).
11 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/120/50207
Текущая дата: 28.12.2024