Белорусский портал в Казахстане

Беларускі выйгралі бронзавыя медалі каманднага турніру ЧС па мастацкай гімнастыцы



Беларускі Кацярына Галкіна, Аліна Гарнасько і Настасся Салас выйгралі бронзавыя медалі каманднага турніру ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Баку.

Рэзультат беларускай зборнай - 168,550 бала.

Залатыя медалі на рахунку расійскіх грацый Дзіны і Арыны Аверыных, а таксама Кацярыны Селязнёвай.

Па выніках кваліфікацыі ў чатырох асобных відах мнагабор`я іх ацэнка 186,500 бала. Срэбра ў ізраільскіх спартсменак Ліной Ашрам, Юліяны Цялегінай, Ніколь Варанковай і Ніколь Зелікман, якія зарабілі 174,750 бала.

Варта адзначыць, што для беларусак гэта першая ўзнагарода ў камандным турніры за апошнія чатыры гады.

Кацярына Галкіна і Аліна Гарнасько 19 верасня выступілі ў фінале практыкаванняў з булавамі. У вырашальнай стадыі спаборніцтва ў кампазіцыі са стужкай Беларусь прадставілі Аліна Гарнасько і Настасся Салас.

20 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/121/49871
Текущая дата: 20.11.2024