Іспанію прызналі лепшай краінай для падарожжаў у свеце. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы Travel & Tourism Competitiveness Report, прадстаўленай Сусветным эканамічным форумам.
Спецыялісты прааналізавалі некалькі фактараў, напрыклад, доступ да прыродных рэсурсаў і культурным мясцін, інфраструктуру і эканамічныя паказчыкі. Такім чынам, Іспанія набрала 5,4 бала ў рэйтынгу, што на 0,3 бала перавышае паказчык 2017 года.
«Іспанія моцна вылучаецца разнастайнай культурна-арыентаванай дзейнасцю, якая праяўляецца ва ўсім: ад яе яркіх гарадоў да сонечных пляжаў», - патлумачылі эксперты.
Акрамя таго, у спіс топ-5 лепшых краін для турызму ўвайшлі Францыя, Германія, Японія і ЗША.
Звязда, 7 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/125/49668
Текущая дата: 28.12.2024