Каманда ваенных інжынераў з Беларусі перамагла ў першым паўфінальным заездзе конкурсу Армейскіх міжнародных гульняў-2019 «Інжынерная формула» на палігоне пад Цюменню, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Вынік каманды Беларусі склаў 59 хвілін 18 секунд, расійскія вайскоўцы фінішавалі другімі, паказаўшы час 74 хвіліны 3 секунды, на трэцім месцы каманда з Пакістана — 105 хвілін 45 секунд.
Конкурс «Інжынерная формула» арганізаваны па прынцыпе аўтагонкі «Формула-1». Экіпажы інжынерных машын павінны прайсці ў хуткасным рэжыме чатыры кіламетры і выканаць на піт-стопах адмысловыя інжынерныя задачы. выкарыстаннем машын для вырыўкі катлавана, пуцепракладчыкаў, гусенічных мінных загараджальнікаў і плаваючых транспарцёраў.
У склад каманды ўваходзяць 11 чалавек.
Фінальныя спаборніцтвы пройдуць 10 жніўня на палігоне Андрэеўскі ў Расіі.
Валяр`ян Шуленнік
Звязда, 7 жніўня 2019
Звязда, 7 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/126/49116
Текущая дата: 20.11.2024