Дзмітрый пераадолеў 10-кіламетровую дыстанцыю за 26 мін. 4,2 сек.
Другое месца таксама ў беларуса Мікіты Лабастава, які саступіў Лазоўскаму 19,8 сек. Трэцяе месца заняў расіянін Ігар Маліноўскі, які адстаў ад лідара на 29,1 сек.
Беларус Дзмітрый Лазоўскі стаў уладальнікам золата ў гонцы пераследу на летнім чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў.
Ён пераадолеў 10-кіламетровую дыстанцыю за 26 мін. 4,2 сек. Другое месца таксама ў беларуса Мікіты Лабастава, які саступіў Лазоўскаму 19,8 сек. Трэцяе месца заняў расіянін Ігар Маліноўскі, які адстаў ад лідэра на 29,1 сек.
Раней залатыя медалі заваявалі беларускія юніёры Мікіта Лабастаў (суперспрынт) і Дзмітрый Лазоўскі (спрынт на 7,5 км).
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне праходзіць у "Раўбічах" ў другі раз, упершыню спарткомплекс прыняў гэты спартыўны турнір 20 гадоў таму - у 1999 годзе. Удзел у спаборніцтвах прымаюць каля 250 спартсменаў (дарослыя і юніёры) з 26 краін.
Мінск, 25 жніўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/126/49417
Текущая дата: 28.12.2024