Белорусский портал в Казахстане

Беларуская пяціборка Ксенія Клімянкова заваявала золата на ЧС у Балгарыі



Беларуска Ксенія Клімянкова заваявала залаты медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор`і ў Сафіі (Балгарыя), паведамілі ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Будучая пераможца няўдала пачала турнір, заняўшы толькі 26-е месца ў плаванні, але ў фехтаванні беларусцы ўдалося вярнуцца ў лік лідараў. Упэўнена Ксенія Клімянкова правяла камбінаваны від (крос і стральба). У выніку яна набрала 1032 ачкі і заняла першае месца.

Срэбным прызёрам стала расіянка Аміна Тагірава (1022 ачкі), трэцяе месца ў карэянкі Юн Ян Кі (1016 ачкоў).

Срэбны медаль беларуская каманда заваявала ў эстафеце сярод дзяўчат, у якой Кацярына Эціна і Ксенія Клімянкова занялі другое месца. У камандным заліку сярод юнакоў беларусы ў камандным заліку таксама сталі срэбнымі прызёрамі.

24 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/127/49066
Текущая дата: 20.11.2024