Белорусский портал в Казахстане

У Расіі падчас прабежкі памерла 25-гадовая лёгкаатлетка



У панядзелак, 19 жніўня, 25-гадовая лёгкаатлетка Маргарыта Плавунова памерла падчас прабежкі ў адным з сёл Тамбоўскай вобласці Расіі.

Цела дзяўчыны знайшлі мясцовыя жыхары ў абедзенны час. Медыкі не выявілі крымінальны складнік смерці.

«Па папярэдніх дадзеных, падчас прабежкі стала дрэнна з сэрцам», - распавялі ў Тамбоўскай рэгіянальнай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Пахаванне прызначана на сераду.

Маргарыта Плавунова - кандыдат у майстры спорту, яна неаднаразова ўздымалася на п`едэстал гонару ў рамках спаборніцтваў Цэнтральнай федэральнай акругі, а таксама лічылася вядучым лёгкаатлетам ў Тамбоўскай вобласці Расіі.

Звязда, 20 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/127/49317
Текущая дата: 27.12.2024