Белорусский портал в Казахстане

Беларус Мікіта Каляда заваяваў золата ў спартыўнай хадзьбе на ЧЕ (U-20) па лёгкай атлетыцы



Беларус Мікіта Каляда выйграў залаты медаль у спартыўнай хадзьбе на 10 км на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Швецыі.

Пераможца ўжо ў сярэдзіне дыстанцыі меў сур`ёзную перавагу і завяршыў выступленне за 41 мін 10,03 сек. Мікіта Каляда абнавіў асабісты рэкорд на сорак секунд.

Другое месца заняў італьянец Рыкарда Арсоні, а бронзавым прызёрам у хадзьбе на 10 км стаў Лукаш Недзялек з Польшчы.

Другі беларус Павел Альховік заняў пятае месца. Залаты медаль Мікіты Каляды другі ў зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы да 20 гадоў.

Раней на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару падняўся Алег Тамашэвіч, калі перамог у штурханні ядра.

22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/128/48886
Текущая дата: 20.11.2024