Белорусский портал в Казахстане

Сяргей Папок выйграў дзявяты этап велагонкі ў Кітаі



Беларус Сяргей Папок выйграў дзявяты этап велагонкі Tour of Qinghai lake ў Кітаі.

Веласіпедыст "Мінска" змог утрымацца ў групе лідараў на некалькіх пад`ёмах па маршруце даўжынёй 160 км. Заключны адрэзак перад фінішам пелатон правёў на спуску з гары. Высокая скорасць дапамагла беларусу заняць першае месца.

На другую прыступку п`едэстала гонару падняўся Даніэль Лопес з Іспаніі, а трэцяе месца ў Эдуарда Міхаэля Гросу з Румыніі.

На восьмым этапе іншы велагоншчык "Мінска" Браніслаў Самойлаў заняў другое месца.

23 ліпеня на шматдзённай велагонцы Tour of Qinghai lake дзень адпачынку, пасля якога ўдзельнікаў чакае дзясяты хуткасны этап даўжынёй 116 км.

Завершыцца велагонка 27 ліпеня ў горадзе Іньчуане.

22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/130/48910
Текущая дата: 26.12.2024