Белорусский портал в Казахстане

Першае золата: беларускія акрабаткі сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў



Беларускі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі залаты медаль у балансавых практыкаваннях на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

За выкананне сваёй праграмы трыа атрымала ад суддзяў 29,520 бала.

Другое месца занялі прадстаўніцы Бельгіі Талія дэ Троер, Брыт Вандэрдонкт і Шарлот ван Роен - 29,320 бала.

Бронзавымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульнях у балансавых практыкаваннях сталі прадстаўніцы Партугаліі.

Залаты медаль дзяўчат стаў першым у скарбонцы зборнай Беларусі на дамашнім мультыспартыўным форуме.

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 годзе беларускі, крыху ў іншым складзе, занялі ў гэтым відзе праграмы трэцяе месца. Яны таксама з`яўляюцца віцэ-чэмпіёнамі свету 2018 года ў Антверпене ў акрабатыцы.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/132/48539
Текущая дата: 19.11.2024