Белорусский портал в Казахстане

Тры медалі заваявалі беларускія спартсмены на Гран-пры Масквы на велатрэку



У заключны дзень у мэдысане беларусы Раман Цішкоў і Яўген Каралёк занялі другое месца.

У падагульняючым пратаколе вышэй аказаліся толькі расіяне Леў Гонаў і Глеб Сырыца, якія апярэдзілі беларускі дуэт на фінішы.

Яўген Каралёк на трэку ў спарткомплексе "Крылацкае" ў Маскве перамог у гонцы па ачках і омніуме. У Гран-пры Масквы - 2019 прынялі ўдзел атлеты з 20 краін.

Турнір дае магчымасць спартсменам набіраць рэйтынгавыя балы для ўдзелу ў этапах Кубка свету - адборачных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020.

Веласпорт на трэку ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. На веладроме "Мінск-Арэны" з 27 па 30 чэрвеня 316 спартсменаў разыграюць 20 камплектаў узнагарод.

4 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/134/48240
Текущая дата: 19.11.2024