Беларусь атрымала права прыняць у гэтым годзе моладзевы (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне.
Рашэнне было прынята 24 траўня на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Канкурэнтам Беларусі за права прыняць моладзевы чэмпіянат была Аўстрыя.
Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. У барацьбе за адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён супернікамі моладзевай зборнай Беларусі будуць аднагодкі з Аўстрыі, Славеніі, Даніі, Латвіі і Нарвегіі.
У 2021 годзе Беларусь сумесна з Латвіяй прыме чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне сярод нацыянальных зборных.
Звязда, 24 траўня 2019
Звязда, 24 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/135/48158
Текущая дата: 19.11.2024