Аб гэтым заявіў 11 чэрвеня міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук на адкрыцці канферэнцыі УЕФА па масавым футболе.
Па ўсёй краіне пабудаваны і паспяхова дзейнічаюць фізкультурна-спартыўныя аб`екты, людзям прапануецца цэлы набор паслуг, праведзена шырокая кампанія па прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Паводле слоў міністра, сёння ў Беларусі налічваецца больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў - як у сталіцы, так і ў вялікіх і малых гарадах, пасёлках і вёсках. Прынцыповы падыход кіраўніцтва дзяржавы заключаецца ў тым, каб дзеці мелі магчымасць карыстацца гэтымі аб`ектамі бясплатна.
Сяргей Кавальчук адзначыў, што па гэтым пытанні падрыхтаваны праект адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы. Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзімір Базанаў падкрэсліў, што за апошнія гады АБФФ значна ўзмацніла ўвагу і кардынальна змяніла падыходы да развіцця масавага футбола. Цяпер акцэнт робіцца на доўгатэрміновых комплексных праектах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Поспехі беларусаў не засталіся незаўважанымі - у 2018 годзе беларускі праект "Тата, мама, я - футбольная сям`я" атрымаў узнагароду УЕФА за развіццё масавага футбола. Два гады таму ў першым фестывалі ўдзельнічалі ўсяго 56 беларускіх сем`яў, а ў бягучым годзе іх было ўжо больш за тысячу.
Канферэнцыі УЕФА па масавым футболе праводзяцца раз у тры гады, Мінск упершыню ўдастоены права прыняць такі прадстаўнічы форум. У яго рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі 55 краін - членаў УЕФА, а таксама супрацоўнікі ФІФА. У якасці трох асноўных тэм канферэнцыі - развіццё школьнага футбола, развіццё клубаў дзіцяча-юнацкага і масавага футбола, развіццё трэнерскай адукацыі.
11 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/135/48347
Текущая дата: 26.12.2024