Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу WTA



Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Арына Сабаленка па-ранейшаму ў першай дзясятцы.

Тыдзень таму Вікторыя Азаранка знаходзілася на 61-й пазіцыі, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм`ер" у нямецкім Штутгарце перамясцілася на 11 радкоў вышэй, маючы 1100 заліковых балаў. Арына Сабаленка засталася на 10-м месцы (3520 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 34-й пазіцыі (1495), Вера Лапко займае 70-е месца (803).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Наомі Осака (Японія) - 6151 пункта,
2. Петра Квітава (Чэхія) - 6015,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 5682,
4. Ангеліка Кербер (Германія) - 5220,
5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5111,
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4921,
7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4765,
8. Слоан Стывенс (ЗША) - 4386,
9. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4275,
10. Арына Сабаленка ( Беларусь) - 3520.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй серб Новак Джокавіч. З беларускіх тэнісістаў лепшы Ілья Івашка, у якога 118-я пазіцыя (484 балы).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11160,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7765,
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 5770,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5590,
5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 5085,
6. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4115,
7. Кеі Нішыкоры (Японія) - 3780,
8. Хуан Марцін дэль Потра (Аргенціна) - 3225,
9. Джон Ізнер (ЗША) - 3085,
10. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3030.

Звязда, 30 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/137/47850
Текущая дата: 19.11.2024