Белорусский портал в Казахстане

У Гродне надрукавалі на 3D-прынтары лятаючую копію ракеты "Сатурн-5"



12 красавика ў імправізаваны касмадром ператварылася пляцоўка на вуліцы Гаспадарчай.

Мадэлісты з Гродна надрукавалі на 3D-прынтары лятаючую копію ракеты-носьбіта "Сатурн-5" у маштабе 1:50. Праект рэалізавалі да Дня касманаўтыкі навучэнцы лабараторыі сумесна са спецыялістамі навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Святкаванне Дня касманаўтыкі ў Гродне - своеасаблівая традыцыя. Важнае месца ў ёй займаюць пускі мадэлей ракет. 

БЕЛТА, 12 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/138/47552
Текущая дата: 19.11.2024