Белорусский портал в Казахстане

Хакеісты зборнай Беларусі (U-18) перамаглі Чэхію на ЧС у Швецыі



Хакеісты зборнай Беларусі (U-18) перамаглі Чэхію з лікам 4:3 (2:0, 2:2, 0:1) на чэмпіянаце свету ў элітным дывізіёне, які праходзіць у Швецыі.

Стартавыя хвіліны сустрэчы ва Умеа сталі ўдачнымі для падапечных Яўгена Есавулава. Адзін з лідараў беларускай каманды Яўген Аксянцюк праз 12 секунд пасля стартавага ўкідвання адкрыў лік. Далей чэхі значна дабавілі ў хуткасці і двойчы запар гулялі ў большасці, але зраўнаваць лік да перапынку сапернікам не ўдалося. Наадварот, беларусы перахапілі ініцыятыву і перад перапынкам падвоілі перавагу пасля дакладнага кідка капітана каманды Уладзіслава Калячонка - 2:0.

Чэшская зборная змагла двойчы трапіць у вароты беларусаў. Аўтарамі галоў сталі Марцін Гас і Ян Млчак. Беларусы зноў выйшлі наперад на 30-й хвіліне, калі Яўген Аксянцюк зрабіў рэзультатыўны пас з-за варот саперніка на Ягора Буяльскага, які дакладна адправіў шайбу ў дзявятку варот - 3:2. У канцы перыяду Ігнат Бялоў падвоіў перавагу ў ліку беларусаў - 4:2.

Перад заключнымі дваццаццю хвілінамі сустрэчы чэхі замянілі галкіпера і пастараліся актыўней дзейнічаць у зоне падапечных Яўгена Есавулава. Філіп Кофер скараціў адставанне чэшскай дружыны на 52-й хвіліне - 3:4, але больш абарона беларусаў не дапусціла грубых памылак.

У другім туры чэмпіянату свету зборная Беларусі да 18 гадоў згуляе 19 красавіка з равеснікамі з Фінляндыі (20.30), 21 красавіка сустрэнецца з Канадай (20.30), а 22 красавіка - са Швейцарыяй (16.30). Дзве лепшыя каманды з групы а выйдуць у плэй-оф сусветнага форуму.

Раней юніёрская зборная Беларусі таксама выступала ў топ-дывізіёне і выйшла ў 1/4 фіналу.

18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/138/47637
Текущая дата: 19.11.2024