У паўфінале Аўстралія - Беларусь Сабаленка і Азаранка выйшлі на парны матч пры ліку 2:2, але не змаглі адолець саперніц.
Беларускія тэнісісткі саступілі прадстаўніцам Аўстраліі паўфінальны матч Кубка Федэрацыі, які адбыўся ў Брысбене.
У нядзелю ў вырашальным матчы беларускі дуэт у складзе Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленка саступіў Эшлі Барці і Саманце Стосур (5:7, 6:3, 2:6).
Нагадаем, у першы гульнявы дзень паўфіналу Аўстралія - Беларусь Арына Сабаленка (10 WTA) перамагла Саманту Стосур (77 WTA), а Вікторыя Азаранка (61 WTA) пацярпела паразу ад Эшлі Барці (9 WTA).
У другі дзень каманды зноў абмяняліся перамогамі: Барці перамагла Сабаленка, Азаранка аказалася мацнейшая за Стосур. Такім чынам, Сабаленка і Азаранка выйшлі на парны матч пры агульным ліку 2:2, але не змаглі вырваць перамогу.
Калі б беларускі здолелі перамагчы каманду Аўстраліі, фінал Кубка Федэрацыі адбыўся б у Мінску 9-10 лістапада.
Мінск, 21 красавіка 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/140/47702
Текущая дата: 26.12.2024