Беларуска Вікторыя Азаранка пасля выхаду ў фінал турніру ў мексіканскім Мантэрэі ўзнялася на 60-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі( WTA).
Перад стартам мексіканскага турніру Вікторыя Азаранка знаходзілася на 67-й пазіцыі, а сёння перамясцілася на 7 радкоў вышэй, маючы 1001 ачко. Арына Сабаленка захавала за сабой 10-е месца (3595 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае 35-ю пазіцыю (1495), Вера Лапко знаходзіцца на 65-м радку (871).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Наомі Осака (Японія) - 5967 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 5782,
3. Петра Квітава (Чэхія) - 5645,
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5580,
5. Ангеліка Кербер (Германія) - 5220,
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5020,
7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4640,
8. Слоан Стывенс (ЗША) - 4386,
9. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4275,
10. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3595.
У першай дзясятцы рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў змяненняў не адбылося:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11070,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8725,
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 6040,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5590,
5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4765,
6. Кеі Нішыкоры (Японія) - 4200,
7. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4115,
8. Стефанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3240,
9. Хуан-Марцін дэль Потра (Аргенціна) - 3225,
10. Джон Ізнер (ЗША) - 3085.
Сярод беларускіх тэнісістаў вышэй за іншых знаходзіцца Ілья Івашка, у якога 535 балаў і 109-е месца.
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/141/47480
Текущая дата: 26.12.2024