Белорусский портал в Казахстане

Турыстычныя магчымасці Беларусі прадстаўлены на выстаўцы ў Берліне



Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай турыстычнай выстаўцы ITB Berlin, якая праходзіць 6-10 сакавіка ў Берліне, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Турыстычныя магчымасці Беларусі прадстаўлены з акцэнтам на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2019 годзе ў Мінску, і магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну.

Напярэдадні выстаўкі ў пасольстве Беларусі ў Берліне прайшла прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краіны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нямецкага алімпійскага спартыўнага саюза, шэрага спартыўных федэрацый, турыстычных кампаній, бізнес-супольнасці і СМІ Германіі.

"ITB Berlin - гэта люстэрка міжнароднай індустрыі турызму, галоўны форум галіны, якая ахоплівае ўвесь свет. На думку многіх спецыялістаў, ITB Berlin як ні адна іншая турыстычная выстаўка адлюстроўвае ўсе асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму. Тут прадстаўлены ўсе напрамкі і ўсе звёны ланцужка стварэння турыстычнага прадукту", - адзначылі ў Нацагентстве па турызме.

На выстаўцы ITB Berlin 2019 прадстаўлены турыстычныя арганізацыі, асацыяцыі, тураператары і агенцтвы, атэлі, транспартныя кампаніі і перавозчыкі, сектар бізнес-падарожжаў, культурны, прыгодніцкі і моладзевы віды турызму.

7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/142/47168
Текущая дата: 19.11.2024