Белорусский портал в Казахстане

Беларускія велагоншчыкі атрымалі тры перамогі на стартах у Турцыі



Беларускія велагоншчыкі з каманды "Мінск" атрымалі тры перамогі на шасэйных спаборніцтвах у Турцыі, паведамілі ў беларускай велагрупе.

Адзін з лідараў Таццяна Шаракова заняла першае месца на "Гран-пры Аланіі". У міжнароднай гонцы беларуска апярэдзіла ўкраінку Вольгу Шэкель, якая стала другой і Марыю Навалоцкую з Расіі.

Яўген Каралёк, які выступаў за нацыянальную каманду Беларусі, стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды ў мужчынскай гонцы.

У другім старце "Гран-пры Газіпаша" беларуска Іна Савенка першая перасекла фінішную лінію. У спаборніцтвах сярод мужчын у гэтай гонцы лепшым быў беларус Браніслаў Самойлаў.

Мацнейшыя беларускія веласіпедысты прадоўжаць падрыхтоўку да шасэйнага сезона ў Турцыі, а затым вернуцца ў Мінск і будуць трэніравацца да чэмпіянату свету па веласпорце на трэку, які з 27 лютага стартуе ў польскім Прушкаве.

11 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/144/46823
Текущая дата: 19.11.2024