Гоншчыкі "МАЗ-СПОРТаўта" 22 студзеня вярнуліся ў Мінск пасля ўдзелу ў ралі-рэйдзе "Дакар-2019". Беларуская каманда тлумачыць няўдачы ў цяперашнім ралі-рэйдзе чалавечым фактарам, паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".
Два беларускія экіпажы завяршылі ралі-рэйд у першай дзясятцы самых хуткіх грузавікоў. Так, "МАЗ" Сяргея Вязовіча стаў шостым, а экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў восьмае месца. Зусім побач — на 11-м радку — скончыў гонку Аляксей Вішнеўскі.
Тым самым адразу тры экіпажы пераадолелі ўвесь маршрут. Для параўнання: расійская каманда "КАМАЗ-майстар" ("золата" гонкі заваяваў Эдуард Нікалаеў), хоць і стала чэмпіёнам "Дакара", але фінішавала толькі двума экіпажамі — яшчэ два зняліся з гонкі. У цэлым менш за палову экіпажаў (з 41 удзельніка ў класе грузавікоў) здолелі завяршыць ралі.
"МАЗы" і Iveco — адзіныя, хто праехаў увесь маршрут "Дакара-2019" і не згубіў ні аднаго экіпажа. У першую чаргу гэта сведчыць аб якасці беларускай тэхнікі, яе надзейнасці і трываласці. Гэта была вар`яцкая паездка, якую грузавікі вытрымалі нават лепш за гоншчыкаў", — прызнаўся кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.
Паводле слоў гоншчыкаў, цяперашні "Дакар" стаў самым складаным і вымотваючым ралі-рэйдам, у якім толькі даводзілася ўдзельнічаць. Нягледзячы на невялікую колькасць этапаў — усяго 10, маршрут праходзіў па ўчастках з каварнымі дзюнамі і зыбучых пясках. Многія экіпажы захрасалі ў варонках і губляліся ў навігацыі, а тэхніка часта выходзіла са строю прама на трасах.
Беларуская каманда тлумачыць няўдачы на гонцы чалавечым фактарам. У пастках з пяску пабывалі ўсе тры беларускія экіпажы, але шчасліва з іх выбіраліся — альбо самі, альбо пры дапамозе партнёраў па камандзе.
"Трэба прызнаць, мы памыляліся. А вось тэхніка нас прыемна парадавала. "МАЗы" праявілі сябе як адны з самых трывалых грузавікоў на планеце. Нават пасля сур`ёзных падзенняў у пясках яны працягвалі ехаць, пераадольваючы велізарныя дзюны. Цяжка ўявіць больш вынослівыя машыны", — адзначыў Вязовіч.
Акрамя барацьбы за прызавыя месцы беларусы актыўна дапамагалі сапернікам. Так, "МАЗы" выцягнулі з пяскоў "КамАЗ" Айрата Мардзеева, Iveco Жэрара дэ Роя, пазадарожнік літоўца Бенедыктаса Ванагаса і нават матацыкл адной гоншчыцы.
Нагадаем, каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічала ў ралі-рэйдзе "Дакар" ужо восьмы раз. У гэты раз марафон прайшоў па тэрыторыі толькі адной краіны — Перу. Ралі-рэйд заняў 11 дзён, а стартаваў і завяршыўся ў Ліме. Гоншчыкі пераадолелі каля 5 тыс. км.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/145/46670
Текущая дата: 19.11.2024