Белорусский портал в Казахстане

Брэсцкае "Дынама" другі год запар перамагае БАТЭ і заваёўвае Суперкубак



Матч выдаўся па-сапраўднаму эмацыйным, хоць і меў шмат парушэнняў - на дваіх каманды атрымалі дзесяць "гарчычнікаў".

Стадыён футбольнага клуба "Мінск" другі раз запар прымаў матч за Суперкубак, і другі раз запар за трафей біліся Барысаўскі БАТЭ і Брэсцкае "Дынама". Гульня завяршылася перамогай берасцейцаў з лікам 3:1 (1:0, 2:1). У складзе "дынамаўцаў" адзначыліся Дзяніс Лапцеў (40-я хвіліна), Павел Савіцкі (80), яшчэ адзін гол забіў у свае вароты гулец "жоўта-сініх" Аляксандр Філіповіч (74). У БАТЭ з пенальці вызначыўся Мукам (49).

Дарэчы, гульня мела шмат парушэнняў правілаў як з боку БАТЭ, так і з боку "Дынама-Брэст" - на дваіх каманды атрымалі дзесяць "гарчычнікаў".

За паядынкам з трыбун назіраў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, які таксама ўзначальвае Беларускую федэрацыю футбола.
kubakBel19
Берасцейцы другі год запар бяруць Суперкубак. Нагадаем, у мінулым годзе яны ўзялі трафей, таксама абыграўшы БАТЭ (2:1).

Барысаўскі клуб сем разоў заваёўваў Суперкубак.

Мінск, 3 сакавіка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/145/46995
Текущая дата: 27.12.2024