Срэбны прызёр Алімпіяды-2016 па жаночай барацьбе Марыя Мамашук паднялася на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару на чэмпіянаце Беларусі па барацьбе ў Лідзе.
Яна выступала ў вагавой катэгорыі 68 кг і з упэўненасцю атрымала перамогі ва ўсіх сустрэчах. Яўгенія Андрэйчыкава (68 кг) спынілася за крок ад узнагароды вышэйшай пробы, яе рэзультат - другое месца. Трэцяй стала Яна Гуштын (68 кг).
На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў вагавой катэгорыі 62 кг паднялася Вераніка Іванова, срэбны медаль заваявала Настасся Гучок (62 кг), бронзавы - Таццяна Паўлава (62 кг).
Вядомы барэц Васіліса Марзалюк (76 кг) заваявала залаты медаль спаборніцтваў у сваёй катэгорыі, на другую прыступку п`едэстала гонару паднялася Ксенія Дзібук (76 кг), трэцяй стала Наталля Ланько (76 кг).
У барцоў вольнага стылю вызначыўся добрым выступленнем Азамат Нурыкаў (74 кг), які атрымаў ўпэўненыя перамогі ў сваёй вагавой катэгорыі. Срэбны медаль заваяваў Сурхо Рашытханаў (74 кг), бронзавыя - Максім Тарасенка (74 кг) і Аляксандр Грыгаровіч (74 кг).
У камандным першынстве па жаночай барацьбе перамогу атрымалі спартсменкі Магілёўскай вобласці (190 балаў), на другім месцы размясціліся барцы з Гродзенскай вобласці (165 балаў), бронзавы медаль заваявалі прадстаўніцы Гомельскай (159,5 бала). У спартсменаў вольнага стылю першы радок падагульняючага пратакола занялі атлеты з Мінска (205 балаў), срэбра ў барцоў з Гродзенскай вобласці (190 балаў), бронзавы медаль - спартсменаў з Магілёўскай вобласці (155 балаў).
Удзел у чэмпіянаце Беларусі па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе ў Лідзе прынялі звыш 350 спартсменаў. Завяршыліся спаборніцтвы 15 студзеня.
Спаборніцтвы далі старт сезону 2019 і сталі адборачнымі да чэмпіянату Еўропы ў Румыніі, які пройдзе ў красавіку, а таксама да II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Барацьба ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У мінскім Палацы спорту ў чэрвені бягучага года будзе разыграна 18 камплектаў медалёў.
16 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/146/46597
Текущая дата: 19.11.2024