Падчас II Еўрапейскіх гульняў допінг пробы атлетаў будуць вазіць на праверку за мяжу.
Допінг-пробы атлетаў падчас II Еўрапейскіх гульняў будуць адпраўляць на праверку за мяжу, бо Беларусі не даюць акрэдытаваць уласную антыдопінгавую лабараторыю, распавёў начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак.
Пры гэтым у НАК спрабуюць падстаўляць плячо Нацыянальнаму антыдопінгаваму агенцтву, таму што "маючы такую лабараторыю, гэта памяншае выдаткі на працэдуру допінг кантролю".
Акрэдытацыя лабараторыі дазволіла б таксама атрымліваць сродкі ад працы са спартыўнымі арганізацыямі краін - удзельніц СНД. Але, па словах прадстаўніка НАК, гэта набалелая тэма, бо на акрэдытацыю лабараторыі накладзена табу.
"Як бы мы не спрабавалі на розных узроўнях падняць гэтае пытанне, у тым ліку, што вось мы праводзім Еўрапейскія гульні, і дайце нам разгрузіць фінансавы складнік, тыя ж самыя пробы. Бо іх трэба адпраўляць у акрэдытаваную лабараторыю, а маскоўская лабараторыя замарожаная ў плане акрэдытацыі", - растлумачыў Даўгалёнак.
Таму даводзіцца карыстацца паслугамі лабараторый за мяжой, што з`ядае дадатковыя сродкі за мытнае афармленне і хуткасць дастаўкі пробы.
"Яны проста кажуць, што ўмоўна ў іх ёсць 30 лабараторый па ўсім свеце і больш ліцэнзій яны не раздаюць", - рэзюмаваў прадстаўнік НАК.
Пры гэтым у беларускім спорце праблема допінгу цяпер востра не стаіць, а колькасць выпадкаў ужывання забароненых прэпаратаў атлетамі Беларусі ў апошнія гады толькі зніжалася.
Мінск, 18 студзеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/146/46607
Текущая дата: 19.11.2024