Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Вольга Гаварцова перамагла ў матчы кваліфікацыі Australian Open



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (390-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала другую перамогу ў кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне.

У матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Вольга Гаварцова адолела Мэндзі Мінелу (103) з Люксембурга - 6:1, 1:6, 7:5. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Australian Open беларуска згуляе з японкай Місакі Доі (133).

На мужчынскім турніры ў аўстралійскай Канберы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (94) выйшаў у паўфінал, перамогшы француза Эліёта Беншэтры (273) - 6:0, 6:4. У матчы за выхад у фінал беларус сустрэнецца з аргенцінцам Рэнца Оліва (331).

10 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/147/46482
Текущая дата: 19.11.2024