Белорусский портал в Казахстане

НАК Беларусі запланаваў некалькі буйных мерапрыемстваў на 2019 год



Акрамя II Еўрапейскіх гульняў беларускіх спартсменаў чакаюць два юнацкія фестывалі за мяжой.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі у 2019 годзе запланаваў некалькі міжнародных мерапрыемстваў, у тым ліку Еўрапейскія гульні і традыцыйны Алімпійскі дзень, распавёў начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак.

Ужо ў лютым беларуская каманда паедзе на зімовы еўрапейскі юнацкі фестываль, дзе ўдзельнічаюць спартсмены да 16 гадоў. Дакладна такое ж мерапрыемства адбудзецца ў Еўропе летам. Праўда, спачатку ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні.

"Перад намі стаіць вялікі экзамен, у першую чаргу - выставіць дастойных спартсменаў, за якіх наш народ пазаўзеў бы не толькі ля экранаў тэлевізара, але і на спартыўных аб`ектах", - адзначыў Даўгалёнак.

Акрамя таго, НАК правядзе традыцыйны Алімпійскі дзень, дзе задзейнічаны большасць нацыянальных федэрацый, тытулаваных спартсменаў, а таксама збіраецца шмат гледачоў. Аднак дата правядзення яшчэ не выбрана з-за правядзення летняга еўрафоруму.

Мінск, 17 студзеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/148/46593
Текущая дата: 28.12.2024