Белорусский портал в Казахстане

Беларуская лыжніца Каралёва стала трэцяй на Усерасійскіх спаборніцтвах



У Апатытах Мурманскай вобласці РФ праходзяць Усерасійскі спаборніцтвы па лыжных гонках памяці Уладзіміра Бяляева, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

У сераду ў рамках турніру адбыліся гонкі з раздзельнага старту свабодным стылем у мужчын і жанчын. Па выніках жаночай гонкі на пяць кіламетраў на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася лідар нашай каманды Ганна Каралёва. Перамогу атрымала прадстаўніца Цюменскай вобласці Кацярына Смірнова, на другім радку размясцілася Лідзія Гарбунова з Рэспублікі Татарстан. Яшчэ адна беларуска Ірына Краўцова паказала 58-ы вынік сярод 96 удзельніц.

У мужчынскай гонцы на 10 кіламетраў адзіны беларускі лыжнік Аляксей Губенка замкнуў топ-15. Наймацнейшым сярод 106 спартсменаў аказаўся Павел Салаўёў з каманды Краснаярскага краю.

Звязда, 10 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/15/73666
Текущая дата: 18.11.2024