Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МУС.
30 лістапада ў Брэсце адбылося пасяджэнне міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравы.
Плануецца, што пагадненне будзе вынесена на падпісанне 13 снежня ў межах чарговага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Дакумент дасць магчымасць урэгуляваць пытанне транзіту замежнікаў, якія маюць расійскую ці беларускую візу, па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У ходзе пасяджэння бакі праінфармавалі адзін аднаго аб ходзе рэалізацыі беларуска-расійскага пагаднення аб рэадмісіі, заключанага вясной 2018 года, а таксама іншых міжнародных і міжведамасных дагавораў з улікам нацыянальных інтарэсаў дзвюх дзяржаў.
Мельчанка адзначыў, што такія рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў дазваляюць вывесці на больш якасны ўзровень сумесную працу па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі.
У сваю чаргу Гаравы падкрэсліў, што эксперты дзвюх краін знаходзяцца ў пастаянным кантакце пры вырашэнні пытанняў па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы ў Саюзнай дзяржаве.
Асаблівую ўвагу на пасяджэнні надалі тэме ўзаемадзеяння праваахоўнікаў Беларусі і Расіі для забеспячэння бесперашкоднага ўезду-выезду замежных грамадзян напярэдадні і падчас правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску летам 2019 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2018
Мінск, 30 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/151/45805
Текущая дата: 19.11.2024