Белорусский портал в Казахстане

Пасьля нападу на турыстаў эгіпецкая паліцыя забіла 40 экстрэмістаў



У Эгіпце паліцыя правяла рэйды на базах ўзброеных экстрэмістаў. Прадстаўнік эгіпэцкага МУС заявіў, што ў выніку рэйдаў забітыя 40 чалавек.

Апэрацыі праводзіліся раніцай у суботу ў раёне Гізы і на поўначы Сінайскага паўвостраву. У Гізе былі забітыя 30 экстрэмістаў, у Эль-Арыш дзесяць.

У міністэрстве заявілі, што экстрэмісты рыхтавалі напады на месцы скапленьня турыстаў, на цэрквы і вайскоўцаў.

У мінулую пятніцу ў горада Гіза быў падарваны турыстычны аўтобус. Загінулі трое грамадзян Віетнаму і эгіпецкі гід. Напад адбыўся ў раёне Харам падчас праезду аўтобусу з турыстамі з Віетнама.

Прэм’ер-міністар Эгіпту заявіў, што аўтобус адхіліўся ад маршруту, не папярэдзіўшы пра гэта органы бясьпекі. Кіроўца аўтобусу, аднак, адхіляе такую вэрсію. Гэта стала першым нападам на турыстаў у Эгіпце за больш чым гадавы пэрыяд.

У Эгіпце гэтыя месяцы — пік турыстычнага сэзону. Копцкая хрысьціянская меншасьць рыхтуецца сустрэць Раство 7 студзеня.

Радыё Свабода, 29 сьнежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/151/46308
Текущая дата: 28.12.2024