Белорусский портал в Казахстане

Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель



Такая інфармацыя размешчана на сайце карагандзінскага ФК "Шахцёр" (Казахстан). Футбольны клуб "Шахцёр" - апошняе месца, дзе працаваў Уладзімір Журавель.

Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель. Ён пайшоў з жыцця на 48-м годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы, гаворыцца ў паведамленні на сайце ФК.

Уладзімір Журавель афіцыйна ўзначаліў карагандзінскі "Шахцёр" у студзені 2018 года. Да гэтага ён быў трэнерам брэсцкага "Дынама".

Каманда пад яго кіраўніцтвам стала ўладальнікам Кубка Беларусі і фінішавала на 4-й пазіцыі ў нацыянальным чэмпіянаце.

Кар`еру гульца Уладзімір Журавель завяршыў у 2005 годзе. Значную яе частку ён правёў у мінскім "Дынама", якім у далейшым некаторы час кіраваў. У якасці трэнера ён папрацаваў таксама з футбольнымі клубамі "Тарпеда" (Жодзіна), "Шахцёр" (Салігорск) і "Гомель".

19 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/152/45688
Текущая дата: 19.11.2024