Белорусский портал в Казахстане

Беларуская гімнастка Аліна Гарнасько заваявала дзве ўзнагароды на Гран-пры ў Іспаніі



Беларуская грацыя Аліна Гарнасько заваявала дзве ўзнагароды на Гран-пры ў іспанскай Марбельі.

У індывідуальных выступленнях у практыкаванні з мячом яна заняла трэцяе месца - 18,350 бала. Перамагла ў гэтым відзе Кацярына Селязнёва з Расіі - 20,050, срэбным прызёрам стала ўкраінка Улада Нікольчанка - 18,750 бала.

Раней у індывідуальным мнагабор`і ў Марбельі Аліна Гарнасько заваявала срэбны медаль. 

Як адзначылі ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, адыходзячы сезон стаў самым складаным у кар`еры Аліны, пасля траўмы няпростым атрымаўся перыяд аднаўлення. У трэнерскім штабе беларускай каманды ў новым алімпійскім цыкле з гэтай спартсменкай звязваюць асаблівыя надзеі.

29 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/154/45462
Текущая дата: 19.11.2024