Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка займае 54-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA



Экс-першай ракетцы свету ўдалося палепшыць свае пазіцыі, перамясціўшыся з 63-га на 54-е месца.

Беларуска Вікторыя Азаранка заняла 54-е месца ў абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Азаранка здолела палепшыць сваё становішча, падняўшыся на некалькі пазіцый у параўнанні з папярэднім спісам, перамясціўшыся з 63-га на 54-е месца. У актыве Вікторыі Азаранка 1051 пункт.

Экс-першая ракетка свету, якая вярнулася ў сусветны тэніс пасля нараджэння дзіцяці, паступова паляпшае свае пазіцыі. Праўда, у яе атрымліваецца гэта не заўсёды паспяхова — з нядаўняга турніру ў Токіа ёй давялося зняцца датэрмінова з-за праблем са здароўем.

Лідыруе ў рэйтынгу WTA Сымона Халеп з Румыніі — 8061 пункт. Лепшая з беларусак у тэнісе, Арына Сабаленка, па-ранейшаму займае 20-ю пазіцыю — 2320 пунктаў.

Мінск, 24 верасня 2018 
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/156/45028
Текущая дата: 19.11.2024