Белорусский портал в Казахстане

Настассі Пракапенка ўручылі бронзу Алімпіяды-2008



Лідару зборнай Беларусі па сучасным пяцібор`і Настассі Пракапенка ўручана бронзавая ўзнагарода Алімпіяды 2008 года ў Пекіне, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

У сталіцы Кітая дзесяць гадоў таму беларуска заняла чацвёртае месца, уступіўшы трэцяе месца на п`едэстале ўкраінцы Вікторыі Церашчук. Аднак допінг-проба ўкраінскай спартсменкі пасля пераправеркі аналізаў дала станоўчы вынік на анабалічны стэроід турынабол.

У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) узнагарода перададзена прадстаўніцы Беларусі Настассі Пракапенка.

Уручэнне медаля адбылося ў ходзе чэмпіянату свету па сучасным пяцібор`і ў Мехіка (Мексіка), дзе спартсменка заваявала золата ў асабістым заліку і жаночай эстафеце.

14 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/157/44952
Текущая дата: 19.11.2024