Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап`я ў фінальным этапе "Брыльянтавай лігі"



У сваёй лепшай спробе Таццяна Халадовіч паказала рэзультат 66 м 99 см.

Беларуска Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап`я ў фінальным этапе "Брыльянтавай лігі" ў Цюрыху (Швейцарыя). Другое месца заняла кітаянка Лю Шыінь - 66 м 00 см. Бронзавым прызёрам стала Кара Вінгер з ЗША - 64 м 75 см.

У пачатку чэрвеня на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла беларуска перамагла з нацыянальным рэкордам 67 м 47 см. У пачатку жніўня на адным з галоўных стартаў сезона адзін з лідараў сусветнага сезона Таццяна Халадовіч апынулася за рысай прызёраў чэмпіянату Еўропы, заняўшы толькі пятае месца.

У фінальным этапе "Брыльянтавай лігі" ў Цюрыху кап`якідальніцы змагаліся за $50 тыс., а пераможца атрымала таксама спецыяльны прыз з алмазам і запрашэнне на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў 2019 годзе ў г. Доха.

31 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/158/44732
Текущая дата: 19.11.2024