Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі



За выхад у фінал Азаранка будзе сапернічаць з амерыканкай Слоан Стывенс (12). Баланс асабістых сустрэч 3:1 на карысць беларускай спартсменкі.

Раней Азаранка перамагла амерыканку Кэтрын Бэліс (44) — 6:3, 6:0, яе суайчынніцу Мэдысан Кейс (15) — 7:6 (7:5), 2:0 (адмова), Анастасію Севаставу з Латвіі (17) — 3:6, 6:4, 6:1 і польку Агнешку Радваньску (32) — 6:2, 6:2.

Азаранка выйгравала турнір у Маямі ў 2009, 2011 і 2016 гадах.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
28 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/159/42969
Текущая дата: 22.05.2024