Белорусский портал в Казахстане

Беларускі шахматыст Кірыл Ступак перамог на міжнародным турніры "Мемарыял Віктара Карчнога" ў Санкт-Пецярбургу



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Гросмайстар набраў 8 пунктаў, апярэдзіўшы расіяніна Максіма Чыгаева, які заняў другое месца, і беларуса Аляксея Аляксандрава, які стаў уладальнікам бронзавага медаля.

Іншыя беларускія гульцы завяршылі выступленні на прэстыжных спаборніцтвах за межамі дзясяткі мацнейшых: Аляксей Фёдараў быў 11-м, Міхаіл Нікіценка - 34-м, Яна Ільючык размясцілася на 94-й пазіцыі.

У II Мемарыяле Віктара Карчнога ў Санкт-Пецярбургу прынялі ўдзел 268 шахматыстаў з 21 краіны.

27 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/159/44688
Текущая дата: 19.11.2024