Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-латвійскай мяжы затрыманая група нелегалаў з Манголіі



Аб гэтым паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт.

На беларуска-латвійскай мяжы затрыманая група нелегальных мігрантаў з Манголіі.

Вечарам 21 жніўня ў населеным пункце Чурылава Верхнядзвінскага раёна ў памежнай паласе нарад згодна з аператыўнай інфармацыяй затрымаў пяцярых грамадзян Манголіі. Замежнікі спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу, перайшоўшы з Беларусі ў Латвію. З выхадцамі з Усходняй Азіі вядзецца разбор для высвятлення іх намераў.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму (артыкулы 23.29 і 23.30 КоАП). Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну да пяці гадоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/160/44613
Текущая дата: 19.11.2024