Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
"12 лістапада адбудзецца пасяджэнне Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, на якім будзе разгледжана пытанне аб адпаведнасці праву саюза ўстанаўлення колькасных абмежаванняў на ўдзел спартсменаў у нацыянальных спартыўных мерапрыемствах у залежнасці ад грамадзянства. Заяўнікам выступіла Еўразійская эканамічная камісія, якая звярнулася ў суд за кансультатыўным заключэннем па гэтым пытанні", - адзначылі ў прэс-службе.
У ЕЭК нагадалі, Дагаворам аб ЕАЭС замацаваны прынцып свабоднага перамяшчэння рабочай сілы на тэрыторыі саюза.
Дзяржавы - члены ЕАЭС не павінны ўстанаўліваць і прымяняць абмежаванні, прадугледжаныя іх заканадаўствам у мэтах абароны нацыянальнага рынку працы. Выключэннямі з`яўляюцца абмежаванні, якія адпавядаюць мэтам забеспячэння нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.
"Камісія правяла маніторынг выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку саюза, якія датычацца прыцягнення прафесійных спартсменаў - грамадзян краін ЕАЭС да працоўнай дзейнасці, - растлумачылі ў ЕЭК. - Па выніках маніторынгу было выяўлена, што ў дзяржавах-членах існуюць пэўныя абмежаванні ў гэтай сферы, у прыватнасці, вызначана, якая колькасць спартсменаў-легіянераў, гэта значыць іншаземцаў, можа прымаць удзел у некаторых спартыўных мерапрыемствах.
Пад паняцце "легіянеры" ў тым ліку падпадаюць і грамадзяне краін саюза, што ў канчатковым выніку перашкаджае іх рабоце".
ЕЭК лічыць, што ліміты на ўдзел у нацыянальных спартыўных мерапрыемствах замежных спартсменаў не павінны распаўсюджвацца на грамадзян дзяржаў - членаў ЕАЭС і не прадугледжаны міжнароднымі абавязацельствамі ў саюзе.
З гэтай пазіцыяй згодны ўсе краіны ЕАЭС, за выключэннем Расіі. "На думку РФ, наяўнасць квот у спартыўнай сферы, якія прадугледжаны ў яе заканадаўстве, не парушае Дагавор аб ЕАЭС, а з`яўляецца рэалізацыяй дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафесійнага спорту; гэта мера накіравана на стварэнне ўмоў для падрыхтоўкі спартсменаў", - адзначылі ў камісіі.
17 мая 2017 года Калегія ЕЭК прымала ўжо рашэнне паведаміць дзяржавам ЕАЭС аб неабходнасці выканання Дагавора аб ЕАЭС адносна ўстаранення колькасных абмежаванняў, устаноўленых для спартсменаў-легіянераў з краін - удзельніц саюза.
7 жніўня 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/161/44535
Текущая дата: 19.11.2024