Белорусский портал в Казахстане

Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе



Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе, паведаміў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту Андрэй Губанаў.

Рашэнне аб правядзенні турніру прынята на кангрэсе Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання (EFC) у сербскім Нові-Садзе. Як адзначыў Андрэй Губанаў, для правядзення вялікага міжнароднага турніру плануецца задзейнічаць мінскі Палац спорту.

"Гэты комплекс добра вядомы многім камандам пасля чэмпіянату Еўропы для атлетаў да 23 гадоў. Дарослы кантынентальны форум крыху большы па маштабах і па колькасці ўдзельнікаў, таму акрамя Палаца спорту хацелася б задзейнічаць і плошчы прылеглай лядовай пляцоўкі спартшколы БФСТ "Дынама". На кангрэсе ў Сербіі прадстаўнікі іншых краін добрымі словамі адзываліся аб моладзевым чэмпіянаце Еўропы, які ў красавіку 2017 года прайшоў у Мінску, і аднагалосна прагаласавалі за Беларусь, якая атрымала права правядзення больш значных спаборніцтваў у 2020 годзе", - расказаў намеснік старшыні федэрацыі.

У Нові-Садзе таксама прынята рашэнне, што чэмпіянат Еўропы 2019 года пройдзе ў нямецкім Дзюсельдорфе. У мінскім еўрапейскім форуме фехтавальшчыкаў у 2020 годзе плануецца ўдзел больш як 500 спартсменаў.

22 чэрвеня 2018 Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/166/43948
Текущая дата: 18.11.2024