Белорусский портал в Казахстане

Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі



Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна "Беллеспаперапрам".

Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі, які прайшоў 9-10 чэрвеня ў горадзе Валга. У чэмпіянаце ўдзельнічалі прафесіяналы з краін Балтыі і Скандынавіі, у ліку якіх было больш за дзясятак пераможцаў і прызёраў сусветных чэмпіянатаў.

Беларусь на чэмпіянаце прадставіла зборная канцэрна "Беллеспаперапрам", у складзе якой былі Анатоль Андрон (галіновы вучэбны цэнтр), Ягор Калтуневіч і Віктар Раманчук (ААТ "Івацэвічдрэў").

"Сур`ёзнае выпрабаванне чакала ўдзельнікаў спаборніцтваў на лесасецы. Парывісты скандынаўскі вецер пастаянна мяняў напрамак, - адзначылі ў прэс-службе. - У стэндавых спаборніцтвах Анатоль Андрон сапернічаў з сусветнымі грандамі. У камбінаванай распілоўцы заняў 3-е месца, 6-е месца - у практыкаванні на дакладнасць пілавання, 4-е месца - у абразанні сучча".

У агульнакамандным заліку каманда Беларусі заняла трэцяе месца. Для нацыянальных зборных, якія прыбылі на чэмпіянат Эстоніі, гэты турнір стаў апошняй прыкідкай перад чэмпіянатам свету, які стартуе 2 жніўня ў нарвежскім Лілехамеры.

12 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/167/43800
Текущая дата: 18.11.2024