Белорусский портал в Казахстане

Хакеісты Швецыі заваявалі залатыя медалі чэмпіянату свету ў Даніі



Хакеісты Швецыі заваявалі залатыя медалі чэмпіянату свету па хакеі, яны абыгралі ў вырашальным турніры ў Капенгагене сапернікаў са Швейцарыі ў серыі булітаў з лікам 3:2 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, 1:0).

Фінальны матч у сталіцы Даніі атрымаўся адным з самых напружаных на турніры. Фаварытам у барацьбе за ўзнагароды шведам давялося двойчы адыгрывацца ў ходзе паядынку.

Швейцарцы засталіся вернымі сваёй тактыцы, якая прынесла ім поспех у матчы з Канадай. Альпійская дружына старалася максімальна выкарыстоўваць свае магчымасці, актыўна прэсінгаваць сапернікаў і не дапускаць памылак у сваёй зоне абароны.

Адзін з лідараў швейцарцаў Ніна Нідэрайтэр адкрыў лік на 17-й мінуце першага перыяду, але яшчэ да перапынку намаганнямі Густава Нюквіста шведы аднавілі раўнавагу - 1:1.

Пасля адпачынку Ціма Меер другі раз паразіў вароты "Трэ крунур". Скандынавы ў хуткім часе адказалі магутным кісцевым кідком Мікі Зібанежада пад перакладзіну - 2:2.

Гэтыя лічбы засталіся нязменнымі да завяршэння асноўнага часу матчу і авертайма. У серыі булітаў перамогу шведам прынёс Філіп Форсберг - 3:2.

Зборная Швецыі абараніла тытул чэмпіёна свету, які яна таксама выйграла ў 2017 годзе. Скандынаўская дружына 11-ы раз у сваёй гісторыі стала ўладальнікам залатых узнагарод сусветнага форуму.

21 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/169/43475
Текущая дата: 18.11.2024