Белорусский портал в Казахстане

Лыжны агітпрабег Мінск - Хатынь - Дальва



Лыжны агітпрабег Мінск - Хатынь - Дальва прайшоў ужо ў 38-ы раз, па традыцыі - напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны.

У лыжных спаборніцтвах удзельнічалі школьнікі Лагойскага раёна, навучэнцы вучылішча алімпійскага рэзерву г.п. Плешчаніцы, Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа, студэнты Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Удзельнікі агітпрабегу ўсклалі кветкі на магілу жыхароў Хатыні і на сімвалічную магілу Дальвы на Могілках спаленых вёсак у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь". Пасля завяршэння спаборніцтваў адбыўся мітынг-рэквіем. Пераможцам спаборніцтваў уручаны прызы Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру і Белтэлерадыёкампаніі.

Іван Вічык
Звязда, 21 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/170/12394
Текущая дата: 05.05.2024