Белорусский портал в Казахстане

Вольга Гаварцова і Вера Душэвіна выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ВТА ў Мемфісе



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ў пары з расіянкай Верай Душэвінай прайшлі ў фінал парнага разраду турніру ВТА ў Мемфісе (ЗША).

У чвэрцьфінале яны абыгралі інтэрнацыянальны дуэт Хезер Уотсан (Вялікабрытанія) — Ясмін Воер (Германія) — 6:4, 6:0.

За выхад у фінал Гаварцова і Душэвіна паспрачаюцца з парай Ліга Дэкміерэ (Латвія) — Надзея Пятрова (Расія).

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/170/12432
Текущая дата: 09.05.2024