Белорусский портал в Казахстане

У рэйтынгу Кубка федэрацыі беларускія тэнісісткі ўзняліся з 19-га на 13-е месца



У новым рэйтынгу Кубка федэрацыі, апублікаваным 18 красавіка, жаночая зборная Беларусі па тэнісе ўзнялася з 19-га на 13-е месца.

У мінулыя выхадныя беларуская каманда атрымала пуцёўку ў 2-ю Сусветную групу КФ, перамогшы ў плей-оф эстонак — 5:0. У сваю чаргу саперніцы апусціліся ў рэйтынгу з 13-га на 17-ты радок.

У топ-10 рэйтынгу ўваходзяць Італія, Расія, Чэхія, ЗША, Бельгія, Іспанія, Сербія, Украіна, Германія і Аўстралія. На 11-м месцы Славакія, на 12-м — Швейцарыя.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/170/5966
Текущая дата: 27.04.2024