Аб смерці двухразовага алімпійскага чэмпіёна стала вядома вечарам 6 красавіка.
Легендарны беларускі цяжкаатлет Аляксандр Курловіч будзе пахаваны 9 красавіка на малой радзіме — у горадзе Гродна, паведамілі у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Аб раптоўнай смерці двухрахзовага алімпійскага чэмпіёна стала вядома вечарам 6 красавіка. Пра прычыны смерці знакамітага беларускага спартсмена спачатку нічога не паведамлялася, але потым у эфіры беларускага тэлебачання распавялі, што ён памёр ад сардэчнага прыступу.
"Аляксандр Курловіч будзе пахаваны на яго малой радзіме — у горадзе Гродна", — сказалі ў Мінспорту.
Ужо вядома, што пахаваны спартсмен будзе 9 красавіка на галоўных могілках абласнога цэнтра з ушанаваннямі. Чакаецца, што на жалобную цырымонію прыбудуць яго калегі-спартсмены з Расіі.
Курловіч быў заслужаным майстрам спорту СССР, з`яўляўся двухразовым алімпійскім чэмпіёнам — залатыя медалі ён заваяваў у суперцяжкай вазе на алімпіядах у Сеуле (1988 год) і Барселоне (1992). Падобныя дасягненні мелі толькі два "тяжы" у СССР — Васіль Аляксееў (1972, 1976) і Леанід Жабацінскі (1964, 1968).
Мінск, 7 красавіка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/172/43065
Текущая дата: 18.11.2024