Белорусский портал в Казахстане

Албанія адмяніла візы для беларусаў на турыстычны сезон 2018 года



Беларусы змогуць наведаць Албанію без візы ў турыстычным сезоне 2018 года.

Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у афіцыйным Twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Албаніі.

З 1 красавіка па 31 кастрычніка 2018 года Албанія ўводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Расіі, Саудаўскай Аравіі, Беларусі, Грузіі, Катара, Амана, Кітая і Бахрэйна.

Такія рашэнні, у тым ліку ў адносінах да Беларусі, улады Албаніі прымалі і ў папярэднія гады.

22 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/174/42901
Текущая дата: 18.11.2024