Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі спрашчаюцца ўмовы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 112 "Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца шэраг мер, накіраваных на ўдасканаленне вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. У прыватнасці, спрашчаецца механізм прадастаўлення юрыдычнай асобе ў арэнду паляўнічых угоддзяў, з павелічэннем магчымага тэрміну арэнды да 20 гадоў, устанаўліваюцца новыя формы неабходных для паляўніцтва дакументаў, і спрашчаецца парадак іх запаўнення.

Акрамя таго, прадугледжаны меры, накіраваныя на павышэнне даходнасці паляўнічых гаспадарак за кошт уключэння ў пералік паляўнічых жывёл гогаля, качкі-свіязі і чаплі белай вялікай, спрашчэння парадку выкарыстання зброі замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Беларусі, змянення парадку вылічэння тэрміну веснавога палявання (замест 28 каляндарных дзён - 28 дзён непасрэдна палявання).

Указам канкрэтызуюцца асобныя тэрміны (паняцці), што выкарыстоўваюцца ў паляўніцтвагаспадарчай дзейнасці, а таксама сістэматызуюцца таксы для вызначэння памеру шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю.

Для павышэння зацікаўленасці паляўнічых у належным ажыццяўленні аховы рэсурсаў паляўнічых жывёл і іх развядзення дакументам прадугледжваецца правядзенне эксперымента па замацаванні паляўнічых угоддзяў за пярвічнымі арганізацыйнымі структурамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/174/42946
Текущая дата: 18.11.2024