Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі), што адкрыўся 6 сакавіка ў Мінску
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Палац гімнастыкі стаў сімвалічным падарункам для прадстаўніц гэтага віду спорту да надыходзячага Міжнароднага дня жанчын.
"Мне абсалютна не шкада тых грошай, якія мы ўклалі ў гэты цудоўны будынак", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто меў дачыненне да ўзвядзення гэтага цэнтра. Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў будаўнікам.
"Вось тут вы малайцы. Дамовіліся мы менш як год таму, што да 8 Сакавіка мы падорым гэтым цудоўным дзяўчатам, іх бацькам, усім тым, хто сёння займаецца і адказвае за мастацкую гімнастыку, такі цудоўны і ўтульны палац, і мы гэта зрабілі. Я вельмі рэдка хвалю будаўнікоў, але вялікі вам дзякуй", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мастацкую гімнастыку ў Беларусі не крыўдзяць, хоць раней у спартсменаў гэтага віду і не было такога палаца, дзяржава заўсёды знаходзіла магчымасць для арганізацыі трэніровак.
"Я хацеў, каб вы тут не толькі працавалі, праца спартсмена жахлівая, я гэта ведаю па сабе. Ведаю, як цяжка вам, асабліва маленькім. Я хацеў, каб вы тут і аднавіцца маглі, і адпачыць. Таму жывіце ў гэтым доме дружна, мірна, працуйце, трэніруйцеся, адпачывайце, мы за вас будзем балець", - звярнуўся Прэзідэнт да гімнастак.
Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў юным грацыям, каб яны ніколі не атрымлівалі сур`ёзных траўмаў. Акрамя таго, на думку Прэзідэнта, важна не напружваць сябе псіхалагічна.
"Калі вы гэту праблему ў сабе вырашыце, вы дакладна будзеце чэмпіёнкамі і свету, і Алімпійскіх гульняў", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Наведваючы Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, Прэзідэнт падрабязна азнаёміўся з яго функцыянальнымі магчымасцямі. Ён агледзеў залы для заняткаў груп пачатковай падрыхтоўкі, залы харэаграфіі, трэніровачную і трэнажорную залы, а таксама пакой адпачынку для спартсменак і басейн з аднаўленчым цэнтрам.
Прэзідэнт цікавіўся, наколькі сучаснае абсталяванне закуплена ў цэнтр і ці будзе хапаць гімнасткам магчымасцей для паўнацэнных трэніровак. Яго запэўнілі, што спартыўны комплекс адпавядае ўсім неабходным сусветным стандартам і ў ім створаны ўсе ўмовы. Удзельнікі ўрачыстага адкрыцця Палаца гімнастыкі паглядзелі паказальныя выступленні беларускіх грацый.
На заканчэнне мерапрыемства гімнасткі падарылі кіраўніку дзяржавы карціну "Мары здзяйсняюцца!". Яна была створана ў час выканання аднаго з нумароў пры дапамозе залатога пылу. На карціне адлюстраваны новы спартыўны комплекс.
6 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/175/42732
Текущая дата: 18.11.2024