Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (63-е месца ў рэйтынгу ВТА) выйшла ў трэці круг турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з прызавым фондам 7.972.535 долараў.
У першым крузе (1/64 фіналу) Сабаленка перамагла Варвару Лепчанку (66) з ЗША з лікам 7:5, 6:1, а ў другім — выйграла ў мінулагодняй фіналісткі гэтага турніру расіянкі Святланы Кузняцовай (18) — 6:4, 6:3. У барацьбе за пуцёўку ў 1/8 фіналу беларусцы 12 сакавіка будзе супрацьстаяць Маркета Вондраўшава (54) з Чэхіі.
10 сакавіка паядынкі другога круга правядуць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вікторыя Азаранка (204), якая перамагла ў Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах, згуляе з амерыканкай Слоан Стывенс (13), а Аляксандра Сасновіч (49) сустрэнецца з Анэт Кантавейт (28) з Эстоніі.
У стартавым матчы Азаранка, якая вярнулася ў сусветны тэнісны тур пасля васьмімесячнага перапынку, абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Хізер Уотсан (70) — 6:4, 6:2. Сасновіч пачала выступленне на турніры з перамогі над полькай Магдай Лінэт (61) — 5:7, 7:6 (7:2), 7:6 (7:4).
У першым раўндзе (1/16 фіналу) парнага разраду Сабаленка (195-е месца ў парным рэйтынгу ВТА) і Азаранка (-) адолелі канадку Эжэні Бушар (123) і амерыканку Слоан Стывенс (137) — 7:6 (7:3), 2:6, 10:7. Наступныя саперніцы беларускага дуэта — "пасеяныя" пад 1-м нумарам расіянкі Кацярына Макарава (3) і Алена Весніна (3).
У спаборніцтве мужчынскіх пар беларус Максім Мірны (38-е месца ў парным рэйтынгу AТП) будзе выступаць у тандэме з амерыканцам Райнам Харысанам (17). У стартавым матчы 11 сакавіка яны сустрэнуцца з 6-й парай турніру галандцам Жан-Жульенам Райерам (10) і румынам Хорыя Тэкэу (11).
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2018
Мінск, 10 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/175/42783
Текущая дата: 18.11.2024