Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб правядзенні ў РФ альтэрнатыўных спаборніцтваў для айчынных спартсменаў, якія не атрымалі запрашэнне на Алімпіяду ў Пхёнчхане, паведамляе ТАСС.
Як удакладніў віцэ-прэм`ер РФ Віталь Мутко, спаборніцтвы пройдуць у некалькіх гарадах РФ па алімпійскіх і паралімпійскіх відах спорту, а прызавы фонд будзе аналагічны ўзнагароджанню для прызёраў Алімпіяды.
Віталь Мутко нагадаў, што запрашэнні на Гульні-2018 не атрымалі амаль 70 спартсменаў у пяці відах спорту і паралімпійцы, якія павінны былі ўдзельнічаць у трох галоўных дысцыплінах.
"Каб мы маглі захаваць патэнцыял у зімовых відах спорту, падтрымаць спартсменаў, даць ім магчымасць рэалізавацца, падпісана распараджэнне, якім вызначаюцца пяць відаў спорту - лыжы, біятлон, бабслей, шорт-трэк, канькабежны спорт, дзе практычна цалкам асноўны склад (расійскіх спартсменаў) не быў дапушчаны", - растлумачыў віцэ-прэм`ер.
Паводле яго слоў, спаборніцтвы па гэтых відах спорту пройдуць адразу пасля Алімпійскіх гульняў.
Спаборніцтвы будуць прымаць гарады, дзе ёсць добрая матэрыяльная база. Сярод такіх Віталь Мутко назваў Санкт-Пецярбург і Ханты-Мансійск.
12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/177/42565
Текущая дата: 18.11.2024